Украінец-нелегал, які служыў у замежным легіёне, ішоў праз Беларусь у Расію

11/02/2019 - 14:15

Беларускія памежнікі затрымалі ў Пінскім раёне ўкраінца, які нелегальна прыйшоў у Беларусь. Здарэнне адбылося раніцай 9 лютага ў памежнай зоне. Як інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта, на допыце парушальнік распавёў, што з'яўляецца грамадзянінам Украіны. У Расію хацеў патрапіць з мэтай атрымання расійскага грамадзянства. З Украіны легальна ён не мог выехаць, паколькі мае на гэта забарону.

Украінец 10 гадоў служыў у Французскім замежным легіёне. Беларускія памежнікі з гонарам пішуць, што нягледзячы на яго спецыяльную падрыхтоўку па схаваным перамяшчэнні па перасечанай мясцовасці і тапаграфічным арыентаванні, яму не ўдалося перайсці мяжу незаўважаным.

Украінца чакаюць папярэджанне ці штраф, з дэпартацыяй альбо без яе.

gpk.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі