УЕФА перанесла фінал Лігі чэмпіёнаў з Расіі ў Францыю

25/02/2022 - 10:08

Фінал футбольнай Лігі чэмпіёнаў перанесены з Расіі ў Францыю. Адпаведнае рашэнне прынятае на пазачарговым пасяджэнні выканаўчага камітэта УЕФА.

Фінал павінен быў адбыцца 28 траўня на "Газпрам Арэне" ў Санкт-Пецярбургу. Цяпер месцам яго правядзення будзе стадыён Stade de France у Парыжы.

Прычына пераносу — вайна Расіі супраць Украіны.

Акрамя таго ўсе гульні клубаў і зборных на турнірах пад эгідай УЕФА з тэрыторыі Расіі і Украіны будуць перанесеныя на нейтральныя cтадыёны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі