Уцекача з Тога, якога выслалі з Беларусі, на радзіме чакае смяротнае пакаранне

08/07/2019 - 12:15

Уцекача з Тога Бозабэіда Батома, якога выслалі з Беларусі, на радзіме чакае смяротнае пакаранне. У нашай краіне ён знаходзіўся незаконна, таму 20 чэрвеня сёлета яго "у парадку рэадмісіі" перадалі ў Расійскую Федэрацыю, а там прынялі рашэнне пра дэпартацыю, інфармуе ria.ru.

Грамадзянін Тога незаконна апынуўся ў Расіі ў снежні 2014-га. Цяпер ён знаходзіцца ў Бранскай вобласці ў цэнтры часовага ўтрымання замежных грамадзян. Расійскія чыноўнікі спасылаюцца на тое, што нелегал не прасіў часовага прытулку ў РФ, хаця яму з дапамогай перакладчыка патлумачылі працэдуру.

У Тога Батома быў гвардзейцам, удзельнічаў у разгоне антыўрадавых вулічных акцый. Пасля таго, як ён адмовіўся выканаць загад аб ліквідацыі лідара мясцовай апазіцыі, вайскоўца кінулі ў турму. Пяць гадоў таму гвардзейцу, які ў вачах уладаў стаў апазіцыянерам, удалося ўцячы за мяжу. У Расіі ў 2015-м грамадзянін Тога спрабаваў атрымаць статус уцекача, але яму адмовілі. Не змог ён атрымаць і часовы прытулак.

У 2018-м Батома не дачакаўся, калі супрацоўнікі ААН зробяць яму дакументы для перасялення ў іншую краіну, і з'ехаў з Расіі ў Беларусь. Але атрымаць прытулак у нашай краіне яму таксама не ўдалося.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі