У ЗША запусцілі самы вялікі ў свеце папяровы самалёцік. Яго даўжыня складае амаль 20 метраў, а вага — каля 680 кг. У аэрапорце Фічбург самалёт давялося падымаць у паветра ў дапамогай пад'ёмнага крана, інфармуе сайт upi.com.
Праект рэалізавалі супрацоўнікі Масачусецкага музея, якія запрасілі на запуск прадстаўнікоў Кнігі рэкордаў Гінэса. Вядома, што самалёцік ствараўся чатыры гады, над ім працавалі 4500 чалавек.