У ЗША стварылі робата, які ўмее рабіць паркур (захапляльнае відэа!)

13/10/2018 - 12:26

Амерыканская кампанія Boston Dynamics стварыла робата, які ўмее рабіць паркур. Машыну назвалі Атласам. На відэа, якое распрацоўшчыкі выклалі на сваім YouTube-канале, дэманструецца, як робат скача па блоках вышынёй у некалькі метраў.

Распрацоўка Атласа вялася з 2013 года. Мяркуецца, што робата будуць выкарыстоўваць у пошукава-выратавальных аперацыях, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі