У Жлобіне шматдзетная маці выкінулася з 10 паверха

14/07/2016 - 17:56

У Жлобіне шматдзетная маці выкінулася з балкона на 10-м паверсе і загінула. Папярэдняя версія — суіцыд, паведамляе БелаПАН са спасылкай на афіцыйнага прадстаўніка упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыю Крываногаву.

Цяпер Жлобінскі раённы аддзел СК праводзіць праверку гэтага інцыдэнту. Ужо вядома, што загінулай было 29 гадоў і яна пражывае ў райцэнтры. У дзень трагедыі яна прышла ў госці да сяброўкі разам са сваім сужыцелем. Там сабралася кампанія, якая распівала спіртное. У пэўны момант жанчына выйшла на балкон і скочыла ўніз.

Раней яна неаднаразова казала пра жаданне звесці рахунку з жыццём. У загінулай засталося чацвёра дзяцей — трое хлопчыкаў і дзяўчынка. Старэйшая дзяўчынка 2008 года нараджэння і малодшы хлопчык — 2014 года нараджэння.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі