У Заслаўі п'яны школьнік на матацыкле пашкодзіў аўтамабіль ДАІ (фота)

22/06/2018 - 17:16

У Заслаўі п'яны школьнік на матацыкле пашкодзіў аўтамабіль ДАІ. Здарэнне адбылося каля 2-й гадзіны ночы 22 чэрвеня. Даішнікі заўважылі матацыкліста, які ехаў без уключаных фараў. На матацыкле не было рэгістрацыйных знакаў. Як інфармуе прэс-служба ДАІ УУС Мінскага аблвыканкама, матацыкліст праігнараваў патрабаванні спыніцца, спрабаваў уцячы і выпадкова пашкодзіў службовую машыну. Пасля гэтага ён пакінуў на месцы здарэння матацыкл і ўцёк.

Міліцыянеры высветлілі хутка вылічылі асобу хлопца і патэлефанавалі яго маці, і яна прывяла сына да праваахоўнікаў. Высветлілася, што ў той дзень вучань 8 класа святкаваў 15-годдзе. Разам з сябрам ён выпіў літар пладова-ягаднага віна, пасля чаго вырашыў "пакатацца" на матацыкле, які яго кампанія купіла ў знаёмага. Пасля згаданага здарэння ён прыбег дахаты і лёг спаць.

Асведчанне паказала ў хлопца 0,74 праміле. Паколькі ён непаўналетні, пакараюць яго маці.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі