У Заслаўі гарэў дзіцячы садок, эвакуявалі 139 дзяцей (фота)

24/09/2018 - 16:40

У Заслаўі гарэў дзіцячы садок "Сонейка", ратавальнікі сумесна з персаналам эвакуявалі 139 дзяцей. Ніхто не пацярпеў. Здарэнне адбылося пасля 12-й гадзіны раніцы 24 верасня. Задымленне пачалося ў адным з пакояў на першым паверсе. Агонь пашкодзіў столь на плошчы 80 квадратных метраў, інфармуе прэс-служба МНС.

Мяркуецца, што адбылося кароткае замыканне свяцільні.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі