У вызваленым Лімане таксама знайшлі масавыя пахаванні

07/10/2022 - 19:38
Масавае пахаванне ў Данбасе / t.me/donbassrealii

У вызваленым ад расіян Лімане Данецкай вобласці знайшлі масавыя пахаванні, перадае тг-канал "Данбас Рэаліі".

"Папярэдне 180 целаў. Сям-там пахаваныя побач цэлыя сем'і. Ёсць дзеці 2019 і 2021 гадоў нараджэння", — паведамляе тг-канал.

Украіна вярнула Ліман пад свой кантроль 1 кастрычніка.

З пачатку вайны па 2 кастрычніка ААН дакументальна зафіксавала гібель 6114 мірных жыхароў Украіны, у тым ліку 390 дзяцей. Колькасць параненых мірных жыхароў дасягнула 9132 чалавек. Пры гэтым эксперты ААН кажуць, што што рэальная колькасьць ахвяраў можа быць значна большая.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі