У Вільні на Ратушнай плошчы адкрылася выстава, прысвечаная падзеям у Беларусі

31/10/2022 - 15:00
Выстава ў Вільні / t.me/pozirkonline

У Вільні на Ратушнай плошчы адкрылася выстава, прысвечаная падзеям у Беларусі. На ёй выстаўлены 46 працаў беларускай мастачкі, якая пажадала захаваць сваё імя ў таямніцы, піша @pozirkonline.

Выстава арганізаваная пры падтрымцы ўрада ЗША. На адкрыцці прысутнічала Святлана Ціханоўская. "Гэта магутны і эмацыйны погляд на падзеі ў Беларусі за апошнія два гады, напісала яна ў Twitter. — Кожны малюнак змяшчае наш боль — мастацтва валодае велізарнай сілай, яно звяртаецца непасрэдна да сэрца".

twitter.com/Tsihanouskaya
twitter.com/Tsihanouskaya
t.me/pozirkonline
t.me/pozirkonline

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі