У верасні беларусы актыўна шукалі ў інтэрнэце фота і апісанне грыбоў

06/10/2017 - 10:31

Яндэкс агучыў топ-10 тэмаў, якія ў мінулым месяцы найбольш выраслі ў яго пошуку. Беларускія карыстальнікі шукалі “гатовыя хатнія заданні”, фота і апісанне ядомых грыбоў (а таксама рэцэпты іх марынавання). Таксама жыхароў нашых краіны цікавілі пошукі зніклага ў Белавежскай пушчы хлопчыка, расклад матчаў і турнірная табліца Кантынентальнай хакейнай лігі, ураган “Ірма” ў ЗША, iPhone 8, Дзень Мінска, “Ч. П. Х.” гурта “Ленінград”. Школьнікі актыўна шукалі віншаванні, вершы і песні да Дня настаўніка.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі