У Вашынгтоне паліцыя арыштавала больш за 400 удзельнікаў акцыі пратэсту

12/04/2016 - 04:44

Вашынгтонская паліцыя арыштавала больш за 400 удзельнікаў акцыі пратэсту супраць карупцыі. Акцыя прайшла каля будынка Капітолія. Яе ўдзельнікі таксама патрабавалі правядзення свабодных і сумленных выбараў, перадае Бі-Бі-Сі. Яны скандавалі "Адзін чалавек, адзін голас" і "Грошам не месца ў палітыцы".

Дэманстрантаў, арыштаваных за незаконныя дзеянні, паліцыя адводзіла ў аўтобусы ў пластыкавых наручніках. Тым не менш, акцыя прайшла мірна, сутычак з паліцыянтамі не было.

Паведамляецца, што дэманстрацыя 11 красавіка праводзілася ў рамках серыі пратэстаў пад назвай "Дэмакратычная вясна".

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі