У варшаўскі суд перадалі справу пенсіянера, які шпіёніў на карысць КДБ Беларусі

27/05/2022 - 09:44

У Акруговы суд Варшавы перадалі крымінальную справу пенсіянера, які шпіёніў на карысць КДБ Беларусі. Мужчына ў свой час служыў спачатку ў польскім спецназе, затым — у паліцыі і памежнай службе краіны (да 2001-га). Пра яго затрыманне стала вядома ў кастрычніку мінулага года.

Гжэгаж М. чакае пачатку разгляду сваёй справы ў судзе ў следчым ізалятары. Яго абвінавачваюць у супрацоўніцтве з беларускай спецслужбай і ў спробе перадаць ёй даныя, раскрыццё якіх магло б нанесці шкоду Польшчы. Адзначаецца, што следства сабрала "шырокі доказны матэрыял". Таксама высветлілася, што мужчына захоўваў без дазволу боепрыпасы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі