У Валгаградзе ў выніку выбуху газу ў жылым доме абрынуўся пад’езд (фота, відэа)

16/05/2017 - 15:05

У расійскім горадзе Валгаград у выніку выбуху газу ў жылым доме абрынуўся пад’езд. Па апошніх дадзеных загінулі тры чалавекі, яшчэ 11 пацярпелі. Дзясяткі жыхароў дома былі эвакуяваныя, ідзе разбор завалаў.  На месцы працуюць сотні ратавальнікаў і дзясяткі адзінак тэхнікі.

Як інфармуе РІА “Новости”, па асноўнай версіі прычынай выбуху магла стаць уцечка газу. Жыхары дома кажуць, што яны адчувалі яго моцны пах і выклікалі аварыйную службу. Але выбух адбыўся да яе прыезду. Высветлілася, што ў выніку несанкцыянаваных працаў быў пашкоджаны газаправод. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі