У сюжэце пра перапахаванне Каліноўскага БТ не паказала бел-чырвона-белых сцягоў

22/11/2019 - 19:16

Тэлеканал "Беларусь 1" у вечаровым навінавым выпуску паказаў сюжэт пра перапахаванне парэштак Кастуся Каліноўскага і яго паплечнікаў.

У амаль чатыроххвілінным сюжэце аўтары змудрыліся ні разу не паказаць шэсце з нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі. Між тым беларусы неслі сотні такіх сцягоў і складалі самую вялікую частку шэсця.

Падзівіцца на "прафесіяналізм" беларускай тэлевізіі можна па спасылцы

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі