У Свіслачы вылавілі цела экс-міліцыянта, які звольніўся ў 2020-м

16/04/2024 - 18:46

Максім Зубараў / абвестка атрада "Ангел"

30 сакавіка пры правядзенні пошыкавых работ у мінскай рацэ Свіслачы знайшлі труп патанулага чалавека. 1 красавіка ў канале Таварыства ратавання на водах з'явілася паведамленне, што гэта мужчына 1998 года нараджэння.

"Наша Ніва" высветліла, што гаворка ідзе пра Максіма Зубарава. Гэта былы міліцыянт. Ён служыў у Докшыцкім РАУС, але ў 2020-м, падчас народных пратэстаў, звольніўся. Потым хлопец пераехаў у Мінск, працаваў таксоўцам і вучыўся на айцішніка.

28 сакавіка ў сацсетках пошукава-ратавальнага атрада "Ангел" з'явілася паведамленне пра знікненне Максіма Зубарава. Паведамлялася, што 25 сакавіка ён быў непадалёк ад дома 58 корпус 1 па праспекце Незалежнасці, а потым пайшоў у невядомым кірунку і перастаў выходзіць на сувязь.

Менавіта яго цела і знайшлі ў Свіслачы 30 сакавіка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі