У студзені-лютым у рэжыме няпоўнай занятасці працавала 50,5 тыс чалавек

28/04/2018 - 12:58

У Беларусі ў студзені-лютым у рэжыме няпоўнай занятасці працавала 50,5 тысячы чалавек. Гэта 1,7% ад сярэднемесячнай колькасці ўсіх занятых у рэальным сектары эканомікі. Пра гэта паведаміў старшыня федэрацыі прафсаюзаў Міхаіл Орда падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА. Паводле яго інфармацыі, гэты паказнік скараціўся амаль удвая ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Пры гэтым на 1 красавіка 165 арганізацыяў мелі праблемы са своечасовай выплатай заробкаў сваім супрацоўнікам. Месяц таму такіх арганізацый было 202.

Летась з вымушанай няпоўнай занятасцю сутыкнулася 134 тысячы беларусаў. З ініцыятывы наймальнікі ў рэжыме няпоўнага працоўнага часу працавалі амаль 86,4 тысячы чалавек. У адпачынкі з ініцыятывы наймальніка ў 2017 годзе накіроўвалі амаль 47,6 тысячы чалаыек, з якіх 22,8 тысячы — за свой кошт, піша TUT.by


 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі