У справе, якую ў РБ завялі на палітыкаў Польшчы і Літвы, больш за 200 пацярпелых

21/06/2024 - 10:29

Мігранты  / БЕЛТА

Пацярпелымі па справе, якую на хвалі міграцыйнага крызісу завялі ў Беларусі супраць службовых асоб Польшчы і Літвы, праходзяць 200 чалавек. Пра гэта заявіў старшыня беларускага Следчага камітэта Дзмітрый Гара. Пацярпелыя — гэта мігранты, якія спрабавалі трапіць з тэрыторыі Беларусі ў суседнія краіны ЕС. 50 з іх, сцвярджае Гара, загінулі.

У справе фігуруе цэлы шэраг артыкулаў КК, у тым ліку "злачынства супраць чалавецтва, нанясенне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, якія прывялі да смерці, пакіданне ў небяспецы і іншыя склады злачынства".

Нагадаем, апошнім часам сітуацыя з мігрантамі на беларуска-польскай мяжы зноў абвастрылася. Польскія чыноўнікі кажуць пра павелічэнне спробаў незаконнага пранікнення і рост агрэсіўнасці мігрантаў. У траўні на мяжы адзін з польскіх вайскоўцаў атрымаў нажавое раненне. Яго ўдарыў нажом, прывязаным да палкі, мігрант. Праз паўтара тыдня салдат памёр у бальніцы. Пасля гэтага інцыдэнту польскія ўлады зноў арганізавалі на самых праблемных участках мяжы з Беларуссю буферную зону.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі