У Смалявіцкім раёне падлеткі разнеслі прыпынак грамадскага транспарту (відэа)

22/02/2018 - 09:01

У Смалявіцкім раёне падлеткі разнеслі прыпынак грамадскага транспарту. Распачатая крымінальная справа аб хуліганстве, здзейсненым групай асоб (ч. 2 арт. 339 КК). Падазраваных сем чалавек, усе яны навучэнцы розных навучальных устаноў. Старэйшаму з іх 17 гадоў, ён — ліцэіст, самай малодшай — 14 гадоў, яна вучаніца 8-га класа.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог, здарэнне адбылося ўвечары 18 лютага. Некалькі кампаній падлеткаў прыйшлі на прыпынак пасля вясковай дыскатэкі. Пакуль яны чакалі аўтобус, хлопцы і дзяўчаты рукамі і нагамі пашкодзілі 16 панэляў павільёна прыпынку. Адна з груп падлеткаў здымала відэа на мабільны тэлефон. Пасля ўсе яны з’ехалі на аўтобусе.

На наступны дзень пашкоджанні на прыпынку заўважыў супрацоўнік дарожнай службы. Праваахоўнікі знайшлі парушальнікаў.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі