У Швецыі невядомы адкрыў агонь на вуліцах горада

13/10/2017 - 06:33

Невядомы адкрыў стральбу па мінаках на вуліцы ў шведскім горадзе Трэлеборгу. Як інфармуе politeka.net, пры страляніне пацярпелі сем чалавек, іх даставілі ў лякарню.

На месцы здарэння працуюць следчыя. Паліцыя шукае зброю, з якой вёўся агонь. Пра лёс стралка нічога не паведамляецца. Таксама не ўдакладняецца, колькі чалавек шукае паліцыя. Праваахоўнікі, аднак, падкрэслілі, што інцыдэнт не кваліфікуецца як тэракт.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі