Ізраільскі вайсковец у сектары Газа
На поўначы сектара Газа ліквідавалі аднаго з камандзіраў элітнага штурмавога падраздзялення ХАМАС "Нухба" Ахмада Хасана Салмі ас-Суарха. Армія абароны Ізраіля адзначае, што ён удзельнічаў у крывавым нападзе на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года, а пасля рыхтаваў і каардынаваў снайпераў.
Тэрарыста забілі кропкавым ударам з самалёта. Перад гэтым было працяглае сачэнне. Дзейнасць ізраільскай разведкі дае плён — паступова ліквідуецца кіраўніцтва ХАМАС.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут