У Рагачоўскім раёне камбайн прыціснуў ногі механізатара

02/08/2019 - 09:39

У Рагачоўскім раёне падчас жніва камбайн прыціснуў ногі механізатара. Як інфармуе газета "Свабоднае слова", здарэнне адбылося ўвечары 1 жніўня. Якім чынам механізатар трапіў пад камбайн, не паведамляецца. Пацярпелага з поля забрала хуткая. У цэнтральнай раённай бальніцы мужчыне зрабілі аперацыю. Адзначаецца, што перад гэтым яго аглядалі не толькі рагачоўскія лекары, але і спецыялісты з Гомеля.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі