У пятніцу ў Беларусі будзе моцны вецер

01/02/2024 - 09:57

Халодны студзеньскі вецер / pixabay.com

У пятніцу, 2 лютага, у Беларусі будзе моцны вецер з парывамі ў асобных раёнах да 15-18 м/с. Уначы невялікія ападкі (снег і мокры снег) чакаюцца амаль па ўсёй краіне, удзень — месцамі на поўначы.

Сіноптыкі папярэджваюць пра слабы галалёд, на асобных участках дарог — галалёдзіца.

У начныя гадзіны тэмпература паветра складзе ад -5 да +1 градуса, у дзённыя гадзіны — ад -1 да 5 градусаў цяпла.

vk.com/belgidromet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі