У Варшаве развітаюцца з Янам Памедорам Рэуцкім

14/11/2026 - 17:08

Ян Памедор Рэуцкі  / сацсеткi / апрацавана OpenAI

Беларусы змогуць развітацца з заснавальнікам адной з найбуйнейшых анлайн-суполак дыяспары Янам Памедорам Рэуцкім (сапраўднае імя — Сяргей Пархаць).

Развітанне пройдзе ў нядзелю, 15 лістапада, а 15:00 у Беларускай кавярні па адрасе: вул. Kobielska 75, Варшава.

"Запрашаем усіх, хто хацеў бы разам з намі развітацца з Памедорам. Шчыра просім абмежаваць колькасць кветак", –– кажуць яго сябры.

Ян Памедор Рэуцкі быў адным з аўтараў "Музыкальнай газеты". У Польшчу пераехаў у 2012 годзе і стварыў папулярную суполку "Беларусы ў Варшаве". Гэта суполка аб'ядноўвае 28 тысяч чалавек. Праз яе беларусы ў Польшчы знаёмяцца, абмяркоўваюць вострыя тэмы, шукаюць дапамогу і робяць інтэграцыю ў новай краіне лягчэйшай адзін для аднаго.

У Польшчы Ян Памедор Рэуцкі працаваў барыстай, апошнім часам — ва ўласнай кавярні Temperatura.

"Для многіх з нас "Тэмпература" была чымсьці большым, чым проста кавярня, — гэта была прастора для сустрэч, размоў і еднасці. Як і многія іншыя справы, якімі займаўся Памедор, яна адлюстроўвала ягоны характар: адкрытасць, душэўнасць і веру ў людзей", — казалі яго сябры.

Пасля развiтальнай цырымоніі урна з прахам будзе перавезена ў Беларусь, дзе адбудзецца пахаванне ў коле блізкай сям’і.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі