У пятніцу па захадзе Беларусі будзе да 30 градусаў цяпла

23/08/2018 - 20:46

24 жніўня ў Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць, інфармуе Белгідрамет

Будзе пераважна без ападкаў, толькі па захадзе Брэстчыны і Гродзеншчыны ўдзень пройдуць кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер чакаецца паўднёва-ўсходні — уначы слабы, удзень парывісты. 

Уначы тэмпература паветра будзе +10...+16 градусаў, па ўсходзе краіны ў асобных раёнах прагназуецца 6-9 вышэй за нуль. Удзень тэрмометры пакажуць ад +23 па паўночным усходзе да +30 па захадзе Беларусі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі