Лукашэнка выступае з пасланнем народу і парламенту

18/04/2019 - 20:43

19 красавіка Аляксандр Лукашэнка выступае з пасланнем да народа і парламента. Звычайна падчас зачытвання паслання ў зале прысутнічаюць дэпутаты і сенатары, вышэйшыя службовыя асобы краіны, а таксама кіраўнікі буйных прадпрыемстваў, сродкаў масавай інфармацыі, дыпламатычнага корпусу.

Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24", на Першым канале Беларускага радыё. Пачатак у 10:30. Летась Лукашэнка выступаў з 1,5-гадзіннай прамовай перад Нацыянальным сходам 24 красавіка.

Журналістаў Еўрарадыё, як і іншых недзяржаўных СМІ, на выступ Аляксандра Лукашэнкі не акрэдытавалі. Сёлета на мерапрыемстве з удзелам кіраўніка Беларусі будуць прадстаўнікі афіцыйных рэгіянальных СМІ, таму, маўляў, месца хапіла не для ўсіх, распавялі нам у прэс-службе Палаты прадстаўнікоў. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі