У Пружанскім раёне на пажары выратавалі 16 чалавек (фота)

01/01/2016 - 08:37

У Пружанскім раёне на пажары выратавалі 16 чалавек. Здарэнне адбылося каля 5-й гадзіны раніцы 1 студзеня. У вёсцы Новыя Засімовічы гарэў 5-павярховы жылы дом. Узгаранне пачалося на чацвёртым паверсе ў пакоі агульнага карыстання з балконам.

Як інфармуе прэс-служба МНС, з 4-га і 5-га паверхаў будынка рознымі шляхамі было выратавана 16 чалавек, а сярод іх двое дзяцей. Ратавальнікі вывелі з іншых кватэр пад'езда яшчэ 26 чалавек. Ужо праз 25 хвілінаў пажар быў ліквідаваны, пацярпелых няма. Агонь знішчыў маёмасць у пакоі агульнага карыстання.

Мяркуецца, што прычынай узгарання магло стаць неасцярожнае абыходжанне з агнём. У згаданым пакоі ўначы знаходзілася кампанія маладых людзей, якія курылі.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі