У Польшчы школьны аўтобус трапіў пад фуру, пацярпела больш за 40 дзяцей

08/06/2018 - 17:53

У Польшчы на аўтадарозе паміж Варшавай і Закапанэ школьны аўтобус трапіў пад фуру. Вядома, што вучні 7-га класа варшаўскай гімназіі вярталіся з экскурсіі. Паводле апошніх звестак, у ДТЗ пацярпелі 48 чалавек, у тым ліку 43 школьніка. Некалькі чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Параненых эвакуявалі верталёты. Фотаздымкі з месца здарэння апублікавала інфармацыйнае агенцтва Reuters.

Што стала прычынай лабавога сутыкнення аўтобуса і грузавіка, пакуль невядома.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі