У Польшчу з'ехаў былы палітвязень Ігар Банцар

26/10/2022 - 11:50
Ігар Банцар / t.me/mostmediaio

У Польшчу з'ехаў былы палітвязень, гродзенскі музыка Ігар Банцар, піша @mostmediaio. Ён быў асуджаны ў Беларусі на паўтара года "хіміі", адбыў тэрмін, але пераслед не спыніўся. Сёлета ён правёў за кратамі 45 сутак па абвінавачанні ў распаўсюдзе "экстрэмісцкіх матэрыялаў". Падчас затрымання сілавікі выбілі дзверы ў яго кватэру.

Банцар прызнаецца, што да апошняга затрымання не думаў з'язджаць з Беларусі, спрабаваў наладзіць сваё жыццё. "Калі прамым тэкстам табе кажуць, што ты не падыходзіш, у нашай рэальнасці абсалютна лішні элемент. Гэта вельмі цяжка", — распавядае ён пра размовы з міліцыянерамі. У Польшчы ж музыка адчувае сябе "больш камфортна". І дадае: "На жаль".

Ігар Банцар збіраецца працягваць займацца "актывізмам і музыкай".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі