Увечары 9 снежня пінскім ратавальнікам прыйшло паведамленне ад відавочцы, які заўважыў у рацэ Піне чалавека ў вадзе. На месца выкліку, як паведамляе прэс-служба МНС, былі накіраваныя ратавальнікі і медыкі.
Яны выявілі, што ў 60 метрах ад берага ў вадзе знаходзілася жанчына. Да яе на катары падплылі работнікі Асвода. Яны выцягнулі жанчыну і перадалі ратавальнікам для аказання першай меддапамогі.
Пацярпелай была 38-гадовая жанчына. Яе шпіталізавалі з папярэднімі дыягназамі агульнае пераахаладжэнне арганізма і алкагольная інтаксікацыя.
Пакуль яшчэ не вядома, як яна апынулася на сярэдзіне Піны.
Фота: mchs.gov.by