У Пінску восем месяцаў дзейнічала порнастудыя

03/05/2023 - 08:05
У пінскай порнастудыі / Скрыншот з відэа МУС

У Пінску ліквідавалі порнастудыю, паведамляе прэс-служба МУС. На яе выйшлі не брэсцкія міліцыянеры, а аператыўнікі з Бабруйска, якія аперацыю праводзілі ўжо з пінскімі сілавікамі. Высветлілася, што порнастудыю ў верасні мінулага года арганізавала 40-гадовая жыхарка Пінска. Па месцы жыхарства яна здымала "ролікі інтымнага характару", для чаго набыла камп'ютарную тэхніку, фота і відэаапаратуру, падрыхтавала "дэкарацыі і рэквізіт".

Кантэнт жанчына распаўсюджвала з дапамогай закрытага тг-канала з платнай падпіскай (ад 25 да 70 рублёў). За выраб і распаўсюд парнаграфіі распачалі крымінальную справу. Жыхарцы Пінска пагражае да 4 гадоў пазбаўлення волі.

Падобныя порнастудыі рэгулярна ліквідуюць у розных гарадах краіны. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі