У Пінскім раёне два пенсіянеры скончылі жыццё самагубствам

17/11/2016 - 06:38

У Пінскім раёне два пенсіянеры скончылі жыццё самагубствам. Абодва мужчыны павесіліся ў гаражах, інфармуе media-polesye.by са спасылкай на Пінскі ГАУС.

Удзень 7 лістапада ў вёсцы Купяцічы ў сваім гаражы на прыватным падворку быў знойдзены павешаным 63-гадовы мясцовы жыхар. Па словах блізкіх, мужчына раней агучваў жаданне здзейсніць суіцыд.

Праз два дні ў Пінску ва ўласным гаражы знайшлі труп 65-гадовага гараджаніна. Мужчына таксама скончыў жыццё самагубствам праз павешанне. Па абодвух фактах праводзяцца праверкі.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі