У Пхеньяне заявілі, што ў траўні 2016-га паміж Паўночнай Карэяй і Беларуссю будзе наладжанае прамое паветранае спалучэнне. Пра гэта паведамляе РІА "Новости", якое спасылаецца на паведамленне інфармацыйнага агенцтва "Рёнхап". Нібыта, самалёты Ту-154 пачнуць лётаць паміж пхеньянскім аэрапортам Сунан і Мінскам, і гэта дазволіць павялічыць колькасць турыстаў з Усходняй Еўропы ў КНДР.
Беларускі бок гэта пакуль не пацвярджае. Як вядома, у ліпені сёлета кампанія "Белавія" паведаміла, што плануе адправіць вясной 2016-га толькі адзін рэйс на самалёце Ту-154 у Паўночную Карэю. Меркавалася, што ім зацікавяцца турсты і з іншых краін.
Фота: ria.ru