У Паўночнай Карэі знялі ролік пра знішчэнне амерыканскага авіяносца

21/03/2017 - 14:02

У Паўночнай Карэі знялі відэаролік пра знішчэнне амерыканскіх самалётаў і авіяносца. Як піша брытанскае выданне Daily Mail, ён з'явіўся ў той час, калі абвастрыліся адносіны паміж Пхеньянам і Вашынгтонам. "Нож праткне горла авіяносца, а бамбардзіроўшчык ўпадзе з неба, збіты патокам агню", — гаворыць дыктар у роліку. Дарэчы, у ім паўночнакарэйскія прапагандысты выкарысталі відэаматэрыялы вучэнняў арміяў Паўднёвай Карэі і ЗША.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі