У Партугаліі патанула жонка банкіра Віктара Бабарыкі

17/08/2017 - 15:22

На партугальскім востраве Мадэйра загінула Марына Бабарыка — жонка старшыні праўлення "Белгазпрамбанка" Віктара Бабарыкі. Як піша "Спутник", жанчына загінула пры занятказ дайвінгам. 

Са спасылкай на Міністэрства замежных спраў паведамляецца, што амбасада ў Іспаніі вядзе неабходныя консульскія працэдуры.

Банкір Бабарыка вядомы як арганізатар разнастайных арт-праектаў. Сярод іншага "Белгазпрамбанк" з ініцыятывы старшыні праўлення купляе ў Беларусь карціны славутых беларускіх мастакоў парыжскай школы. 

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі