У памежных з Беларуссю ўкраінскіх рэгіёнах здарылася экалагічная катастрофа

16/04/2016 - 14:28

Надзвычайная сітуацыя тэхнагеннага характару абвешчаная ў Жытомірскай вобласці Украіны, па якой праходзіць 280 кіламетраў агульнай мяжы з Беларуссю. Як паведамляе 112 Украіна, на тэрыторыі Баранаўскага раёна забруджаныя рэкі Хамора і Случ, з-за чаго адбылася масавая гібель жывых арганізмаў. Тут строга забаранілі выкарыстоўваць ваду з рэк для любых патрэбаў, паіць ёй жывёл, а таксама спажываць рыбу.

Прычынай экалагічнай катастрофы, верагодна, сталі небяспечныя выкіды з прадпрыемства ў Хмяльніцкай вобласці, якія трапілі ў раку. Цяпер выяўляюць крыніцу забруджання і асобаў, спрычынных да гэтага здарэння. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі