У пачатку года палова беларускіх прадпрыемстваў былі стратнымі

27/03/2016 - 11:58

На пачатак года амаль палова беларускіх прамысловых прадпрыемстваў былі стратнымі. Нерэнтабельна працавалі 809 арганізацый або 47,8% ад агульнай колькасці. На год раней іх было 775 або 45,8%, перадае БелаПАН са спасылкай на Белстат. Пры гэтым чыстыя страты прамысловых прадпрыемстваў склалі 19,3 трыльёны рублёў і знізіліся ў параўнанні з мінулым годам на 36,2%.

Чыстыя страты на адну арганізацыю за год знізіліся з 38,9 да 23,8 мільярда рублёў.

Выручка ад рэалізацыі тавараў, працаў і паслуг у прамысловасці ў бягучых коштах склала 68,2 трыльёна рублёў або на 17% болей, чым у студзені 2015 года. Але вырас і сабекошт прадукцыі — на 20%.

Рэнтабельнасць продажаў склала 6,8% супраць 8,9% у студзені 2015 года, а рэнтабельнасць рэалізаванай прадукцыі — 8,4% супраць 11,4%.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі