Больш за сто чалавек пацярпелі ў выніку крушэння цягніка на вакзале Хабокен ў Нью-Джэрсі, паведамляе тэлеканал CNN.
Раніцай у чацвер прыгарадная электрычка ўрэзалася ў платформу на вакзале. Дакладна колькасць параненых, іх стан, а таксама ці ёсць загінулыя, пакуль не паведамляецца. Па словах відавочцаў, цягнік, калі пад'язджаў, да станцыі, не зніжаў хуткасць. У выніку першы вагон урэзаўся ў будынак вакзалу. Відавочцы апісваюць шматлікія пашкоджанні канструкцыі вакзала і чыгуначнай платформы.
Як паведамляюць мясцовыя выданні, да цяперашняга часу выратавальнікам удалося дастаць ўсіх пасажыраў з пацярпелага крушэнне цягніка.
To see this content visit the full version of this page.