У нядзелю ў Беларусі чакаюцца дождж, мокры снег і парывісты вецер

30/01/2016 - 18:55

У нядзелю, 31 студзеня, амаль па ўсёй Беларусі чакаюцца дождж, мокры снег і парывісты вецер (да 15-18 метраў за секунду). Толькі ўначы ападкі прагназуюцца на паўночным усходзе краіны. Месцамі будзе туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца.

Тэмпература паветра ў начныя гадзіны складзе ад 1 градуса ніжэй за нуль да 4 цяпла, у дзённыя гадзіны яна будзе дасягаць 5 градусаў са знакам плюс, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на Рэспубліканскі цэнтр па гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

У панядзелак, 1 лютага, надвор'е істотна не зменіцца.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі