У Новай Баравой аднавілася падача халоднай і гарачай вады

18/11/2020 - 06:03

Зранку 18 лістапада ў Новай Баравой аднавілі падачу халонай і гарачай вады. Пра гэта паведаміла ў сваім Telegram-канале кіруючая кампанія "А-100 Камфорт".

Жыхары кажуць, што вада ідзе з добрым напорам, але пакуль мае дамешкі іржавага колеру.

Як паведамлялася раней, Новая Баравая жыла абсалютна без вады з 15 лістапада. Салідарныя мінчукі некалькі дзён прывозілі ваду ў мікрараён, дзе жывуць 15 тысяч чалавек. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі