У Мінску зноў адключылі мабільны інтэрнэт / yandex
Прыблізна ў 11.00-11.10 жыхары Мінска сталі скардзіцца на праблемы з доступам у мабільны інтэрнэт. Ён адначасова знік у карыстальнікаў МТС, А1 і life:).
Праблемы з мабільным інтэрнэтам у Мінску ўзнікаюць практычна кожную нядзелю з пачатку пратэстных акцый. Па вопыту папярэдніх тыдняў жыхарам сталіцы давядзецца пражыць без інтэрнэту каля 5-8 гадзін. У пачатку верасня аператары растлумачылі, што"доступ абмяжоўваецца ў рамках мерапрыемстваў, якія праводзяцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.