Цяперашняя прэм'ерка Літвы Інга Ругінене / Žygimantas Gedvila /| Elta
У Літве зменіцца прэм'ер-міністр. Замест Інгі Ругінене ўрадам будзе кіраваць Міндаўгас Сінкевічус.
Перастаноўкі ў літоўскім урадзе прадугледжаныя новым кааліцыйным пагадненнем, піша Delfi. З кааліцыі выключаюць правую папулісцкую партыю "Зара над Нёманам", якая выступае за дыялог з Лукашэнкам і аднаўленне транзіту беларускага калію.
Падчас працы Ругінене прэм'ер-міністракай Літва пазбавіла дзяржаўнай аховы Святлану Ціханоўскую, што стала адной з прычынаў яе пераезду ў Польшчу. Таксама Ругінене заяўляла пра магчымасць сустрэчы прадстаўнікоў Літвы і Беларусі.
Ругінене пакуль працягвае выконваць свае абавязкі — да адмысловага пасяджэння Сейма, дзе будзе галасаванне за новы склад ўрада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут