У Мінску затрыманы махляр, які называў сябе "айцом Аляксандрам"

07/09/2018 - 13:21

У Мінску затрыманы ілжэсвятар "айцец Аляксандр". Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС Наталля Аскірка, 49-гадовы жыхар сталіцы прапаноўваў за грошы "рытуальныя паслугі". Яго падазраюць у здзяйсненні махлярства.

Мужчына купіў адпаведнае адзенне і атрыбуты. За 1200 долараў ён прапанаваў аднаму з пацярпелых зняць сурокі і асвяціць залаты ланцужок. Іншаму прапанаваў арганізаваць вытворчасць свечак, узяў 2000 долараў на адкрыццё бізнесу. Таксама ён "пазычаў" 3000 долараў на будаўніцтва царквы, якога не было. Праводзіцца разбіральніцтва. Міліцыя шукае іншых пацярпелых ад дзеянняў мінчука.

Праваахоўнікі высветлілі, што раней "айца Аляксандра" прыцягвалі за махлярства да крымінальнай адказнасці ў Беларусі і ва Украіне.

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі