У Мінску затрымалі таксіста, які курыў і прадаваў пасажырам гашыш

18/01/2018 - 13:05

У Мінску затрымалі таксіста, які прадаваў пасажырам гашыш. 33-гадовы мужчына не толькі прапаноўваў людзям наркотык, але і сам яго ўжываў.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца Фрунзенскага РУУС сталіцы Наталля Аскірка, затрыманне праводзілі супрацоўнікі аддзялення па наркакантролю і супрацьдзеянню гандлю людзьмі. У той момант таксіст здзяйсняў здзелку па продажу наркотыка. У кішэні курткі затрыманага, у аўтамабілі знайшлі 32 грамы гашышу. Яго ён набываў праз інтэрнэт-краму.

Крымінальную справу распачалі па артыкуле “Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў”. Мужчыне пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 15 гадоў. Вядома, што раней у яго не было праблем з законам.

Фота: guvd.gov.by

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі