У Мінску з пятага паверху выпала аднагадовая дзяўчынка і засталася жывая

25/05/2017 - 09:52

Аднагадовая дзяўчынка ў Мінску звалілася з акна пятага паверху і засталася жывой. Пра гэта прэс-службе сталічнай міліцыі распавёў намеснік начальніка аддзела прафілактыкі УАПП ГУУС Мінска Яўген Абрамовіч.

Міліцэйская праверка выявіла, што ў той дзень дзіця было дома з маці. Мама гатавала ежу, а дзяўчынка гулялася на канапе каля акна. Дзіця адчыніла акно і выпаўзла на прываконне з боку вуліцы. Маці зайшла ў пакой і пабачыла, што дачка вось-вось зваліцца. Яна падбегла, каб схапіць дзяўчынку, але не паспела. 

На шчасце, пасля падзення дзіця засталося жывым. Са шматлікімі траўмамі дзяўчынку даставілі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр неўралогіі і нейрахірургіі. Жыццю дзіцяці нічога не пагражае.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі