У Мінску ў снежні адчыніцца дзяржаўны гатэль для жывёлаў

04/12/2015 - 06:36

У снежні ў Мінску павінен адчыніцца першы дзяржаўны гатэль для жывёлаў. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў гендырэктар дзяржаўнага аб'яднання "Мінская гарадская жыллёвая гаспадарка" Віталь Смірноў.

Па яго словах, з 18 неабходных заключэнняў органаў дзяржаўнага нагляду ужо ёсць 16. Дазвол на адкрыццё пакуль не выдалі энерганагляд і буднагляд. Іх заўвагі плануецца ліквідаваць днямі.

Гатэль для жывёлаў пабудаваны на скрыжаванні вуліц Янкі Брыля і Гурскага. Тут змогуць адначасова знаходзіцца 36 сабак і столькі ж катоў. Усе памяшканні для жывёлаў абсталяваныя відэакамерамі, каб сачыць за "пастаяльцамі".

На базе гатэля таксама арганізуюць спартыўна-кіналагічны цэнтр, курсы для ўладальнікаў сабак байцоўскіх парод, выставы хатніх гадаванцаў. Акрамя таго, тут будзе працаваць ветэрынарная аптэка, заакрама.

За суткі ўтрымання сабакі ці коткі ў гатэлі давядзецца заплаціць каля 150 тысяч рублёў — гэта без уліку выдаткаў на харчаванне. Арганізатары адзначаюць, што ў прыватных гатэлях для жывёлаў кошт гэтых паслуг складае ад 200-300 тысяч рублёў.

Фота: tvernews.ru

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі