У Мінску сутыкнуліся тралейбусы, ёсць пацярпелыя

22/11/2022 - 10:17
Месца здарэння / t.me/gaiminsk

У Мінску сутыкнуліся два тралейбусы. Здарэнне адбылося ў аўторак каля 10:30 на Ангарскай вуліцы. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, тралейбусы рухаліся ў спадарожным накірунку. Паводле папярэдняй версіі, адзін з кіроўцаў, 32-гадовы мужчына, заснуў.

У выніку ДТЗ пацярпелі 7 пасажыраў, іх завезлі для абследавання ва ўстанову аховы здароўя.

t.me/gaiminsk

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі