Абвестка пра перанос мерапрыемства / facebook.com/souzevrei
У Мінску перанеслі жалобную цырымонію з нагоды 84-й гадавіны расстрэлу вязняў Мінскага гета. Пра гэта паведаміў Саюз беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын.
У паведамленні арганізацыі гаворыцца, што перанос адбыўся "зыходзячы з меркаванняў бяспекі". Пра новую дату абяцаюць паведамиць дадаткова.
Традыцыйна акцыя штогод ладзіцца ў мемарыяльным комплексе "Яма". Ён знаходзіцца на месцы, дзе гітлераўцы 2 сакавіка 1942 года расстралялі 5 тысяч яўрэяў (раён вуліцы Мельнікайтэ).
Што менавіта паслужыла прычынай пераносу, арганізатары не згадваюць. Аднак выданне "Позірк" звяртае ўвагу, што рашэнне было прынятае на фоне крытыкі, якую беларускія ўлады і прапагандысты выказваюць наконт ізраільска-амерыканскай ваеннай аперацыі супраць рэжыму аятолаў у Іране.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут