У Мінску перакуліўся на бок аўтамабіль хуткай дапамогі

29/12/2022 - 11:34
На месцы здарэння / t.me/gaiminsk

У чацвер у Мінску перакуліўся на бок аўтамабіль хуткай дапамогі. Як паведамляе прэс-служба сталічнай ДАІ, здарэнне адбылося на скрыжаванні вуліц Адзінцова і Лабанка. Хуткая паехала на чырвонае святло "з уключанымі пробліскавымі маячкамі і гукавой сігналізацыяй" і сутыкнулася з аўтамабілем Volvo. Абодва аўтамабілі атрымалі пашкоджанні. На шчасце, ніхто не пацярпеў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі