У Мінску паабяцалі не адключаць інтэрнэт падчас чэмпіянату свету па хакеі

13/01/2021 - 17:00

Беларускі Аргкамітэт па правядзенні чэмпіянату свету па хакеі з шайбай 2021 года, мерапрыемства, якое верагодна адменяць ці перанясуць у іншую краіну, выступіў з паведамленнем. У ім заяўляецца, што Беларусь па-ранейшаму гатовая праводзіць ЧС і "забяспечыць у поўным аб'ёме увесь комплекс неабходных мерапрыемстваў, у тым ліку... супрацьэпідэміялагічнага характару, а таксама забяспечыць бяспеку і камфортнае знаходжанне ўдзельнікаў і гасцей". Пра гэта было заяўлена кіраўніку Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэлю, які прыязджаў у нашу краіну і сустракаўся таксама з Аляксандрам Лукашэнкам (іх сяброўская сустрэча выклікала шквал крытыкі, у тым ліку на радзіме Фазэля — у Швейцарыі).

Кіраўнік Міжнароднай федэрацыі хакея Рэнэ Фазэль / Nikolai Petrov/BelTA/Handout via REUTERS

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

To see this content visit the full version of this page.

Апошнія навіны

Выбар рэдакцыі